234 дэпутаты прагаласавалі за, 220 – супраць, 1 народны парламентарый – устрымаўся ад галасавання.
Паводле бюджэтнага закону, даходы ў 2021 годзе прадугледжаны на ўзроўні 405 млрд злотых (амаль 95 млрд еўраў), а выдаткі – блізу 487 млрд злотых (больш за 113 млрд еўраў). Дэфіцыт польскага бюджэту перавысіць 82 млрд злотых (прыблізна 19 млрд еўра).
У зацверджаным Сеймам дакуменце прадугледжана, што ВУП Польшчы ў 2021 годзе павялічыцца на 4%, вярнуўшыся, такім чынам, да паказнікаў апошніх некалькіх гадоў.
Прадстаўляючы справаздачу Камісіі Сема па фінансах, яе старшыня, дэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць»Генрых Кавальчык паведаміў, што ў першым чытанні ў праект бюджэту ўнесена больш за 700 паправак, а ў другім чытанні – амаль 280.
Цяпер закон аб бюджэце Польшчы на 2021 год будзе перададзены на разгляд вышэйшай палаце парламент – Сената. Сенатары маюць 20 дзён, каб прыняць або адхіліць бюджэт, прапанаваўшы свае папраўкі.
iar/эж